Dejj.ru

Мировая экономика

Программа TACIS по трансграничному сотрудничеству.

Организация приграничного сотрудничества в рамках Еврорегиона "Неман", с учетом европейского опыта, позволит решить на первоначальной стадии следующие проблемы:

- строительство новых “локальных” и развития действующих пограничных переходов на белорусско-польской и белорусско - литовской государственной границе;

- реализация совместных программ по охране окружающей среды;

- активизации инвестиционной деятельности;

- создания условий взаимного доступа к информации о солидности фирм, заинтересованных в инвестициях.

Стремление к дружеским взаимоотношениям регионов Республики Беларусь с соседними государствами, а вместе с тем и развития приграничной инфраструктуры относится к приоритетам политики правительства нашего государства.

Приложение №1. Карта трансграничного союза Еврорегион “Неман”

Приложение №2. Пагадненне аб стварэнні трансгранічнага саюза Еўрарэгіён “Нёман”

Ніжэйпералічаныя члены - заснавальнікі саюза, якiя ў далейшым называюцца "Бакамі":

Гродзенская вобласць Рэспублiкi Беларусь, прадстаўленая старшынёй Гродзенскага аблвыканкама;

Сувалкскае ваяводства Рэспублiкi Польшча, прадстаўленае ваяводай Сувалкскiм;

Алiтускi i Марыямпальскi раёны Лiтоўскай Рэспублiкi, прадстаўленыя кiраўнiкамi ўездаў;

Калiнiнградская вобласць Расiйскай Федэрацыi, прадстаўленая губернатарам Калiнiнградскай вобласцi;

кіруючыся жаданнем свабоднага аб'яднання і супрацоўніцтва народаў Еўропы на прынцыпах традыцыйных дэмакратычных каштоўнасцей, рыначнай свабоды і гаспадарчага супрацоўніцтва ў прыгранічных тэрыторыях,

дзейнічаючы ў адпаведнасцi з унутранымi заканадаўствамi сваіх дзяржаў і са сваімі кампетэнцыямі,

прымаючы пад ўвагу Пагадненнi паміж уладамі вышэй пералічаных дзяржаў аб міжрэгіянальным і трансгранічным супрацоўніцтве, а таксама Еўрапейскую Рамачную Канвенцыю аб трансгранічным супрацоўніцтве паміж супольнасцямі і тэрытарыяльнымі ўладамі ад 21 мая 1980 г., пастанавілі наступнае:

Артыкул 1

1.Стварыць трансгранічны саюз пад назвай Еўрарэгіён “Нёман", называемы далей "Саюзам".

2.Штаб-кватэрай Саюза з'яўляецца горад Сувалкi (Рэспублiка Польшча).

3.Бакі пастанавілі, што Саюз мае адкрыты характар для супольніцтваў і тэрытарыяльных уладаў, у тым ліку і для трэціх бакоў.

Артыкул 2

1.Галоўнай мэтай Пагаднення з'яўляецца стварэнне ўмоў для грамадска-гаспадарчага развіцця, навукова-культурнага супрацоўніцтва ў прыгранічных тэрыторыях суседніх дзяржаў.

2.Мэты, задачы, а таксама арганізацыйную структуру Саюза акрэслівае Статут, які з'яўляецца неад’емнай часткай гэтага Пагаднення.

Артыкул 3

1.Дадзенае Пагадненне ўступае ў сілу са дня падпісання. Для тых Бакоў, па заканадаўству дзяржаў якіх патрабуецца зацвярджэнне Пагаднення, яно ўступае ў сілу пасля зацвярджэння.

2.Пагадненне складаецца ў чатырох экзэмплярах на мовах: беларускай, польскай, літоўскай i рускай, усе тэксты маюць аднолькавую юрыдычную сілу.

Здейснена ў горадзе

За Беларускі бок За Польскі бок

За Лiтоўскі бок За Расiйскі бок

Приложение №3. Статут трансгранічнага саюза Еўрарэгіён “Нёман”

1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзены Статут не парушае існуючых форм і відаў трансгранічнага супрацоўніцтва дадзенай дзяржавы або Бакоў.

1.2. Дадзены Статут не парушае ўнутранага заканадаўства дзяржавы якога-небудзь з Бакоў. Перейти на страницу: 1 2 3 4 5 6 7 8 9