5.4. Адкліканне члена Бокам, які яго дэлегаваў, можа наступіць у любы час пасля папярэдняга інфармавання Прэзідыума Савета. Замест адазванага члена Савета Бок на працягу месяца дэлегуе новага прадстаўніка.
5.5. Пасяджэнні Савета адбываюцца не радзей двух разоў на год і з'яўляюцца адкрытымі, калі Савет не вырашыць інакш.
5.6. Па патрабаванню аднаго з Бакоў могуць склікацца надзвычайныя пасяджэнні Савета.
5.7. У пасяджэннях Савета і ў яго рабоце з правам дарадчага голасу могуць прымаць удзел прадстаўнікі дзяржаўных улад Бакоў, а таксама міжнародных арганізацый.
5.8. Старшыню пасяджэння Савета выбіраюць па чарзе з членаў Прэзідыума Савета Саюза.
5.9. У кампетэнцыю Савета ўваходзiць:
разгляд і зацвярджэнне сумесных праектаў трансгранічнага супрацоўніцтва, якое ажыццяўляецца ў рамках Саюза, забеспячэнне іх фінансавання і рэалізацыі:
унясенне змяненняў у Статут;
прыняцце новых членаў і пазбаўленне членства ў Саюзе, а таксама прысваенне ганаровага членства i статуса назiральнiка;
прыняцце рашэнняў аб бюджэце Саюза;
выбар Прэзідыума Савета Саюза і Рэвізійнай камісіі;
фармiраванне Сакратарыята Саюза і вызначэнне яго бюджэту;
зацвярджэнне рэгламентаў Савета, Прэзiдыума, Сакратарыята і Рэвізійнай камісіі;
фармiраванне пастаянных і часовых рабочых груп для рэалізацыі акрэсленых задач па выбраных напрамках трансгранічнага супрацоўніцтва, а таксама зацвярджэнне рэгламенту іх працы;
прыняцце рашэнняў адносна членства Саюза ў мiжнародных арганiзацыях;
прыняцце рашэнняў па iншых пытаннях, акрэсленых у Статуце.
5.10. Усе рашэнні Савета прымаюцца па прынцыпах аднагалоснасці Бакоў.
5.11. Праекты рашэнняў прадстаўляюцца Савету кіраўніком Сакратарыята Саюза або прадстаўнікамі Бакоў.
5.12. Падрабязныя правiлы арганізацыі і дзейнасці Савета акрэслівае яго рэгламент.
6. Прэзідыум Савета Саюза
6.1. Прэзідыум Савета Саюза, называемы далей "Прэзідыум", складаецца з васьмі членаў і прызначаецца Саветам згодна з прынцыпам - па два ад кожнага Боку.
6.2. Прэзідыум выконвае каардынацыйную і прадстаўнічую функцыi ад імя Савета ў перыяд паміж яго пасяджэннямі.
6.3. Падрабязныя правiлы арганiзацыi i дзейнасцi Прэзiдыума акрэслiвае яго рэгламент.
7. Сакратарыят Саюза
7.1. Сакратарыят Саюза, называемы далей "Сакратарыят", з'яўляецца выканаўчым і адміністрацыйным органам, які фармiруецца Саветам у колькасна аднолькавым складзе для кожнага Боку.
7.2. Кожны Бок вядзе на сваёй тэрыторыі нацыянальнае бюро Сакратарыята, у склад якога ўваходзяць члены Сакратарыята ад дадзенай дзяржавы.
7.3. Нацыянальныя бюро Сакратарыята не падпарадкоўваюцца ўзаемна і выконваюць каардынацыйную і адміністратыўную функцыі для кожнага з Бакоў.
7.4. Кіраўнікі нацыянальных бюро Сакратарыята прымаюць удзел у пасяджэннях Савета і Прэзідыума.
7.5. У абавязкі Сакратарыята ўваходзіць:
падрыхтоўка і прадстаўленне Савету праектаў рашэнняў і іншых распрацовак, якія тычацца сумесных мерапрыемстваў у рамках прыгранічнага супрацоўніцтва на дзяржаўныя мовы Бакоў;
падрыхтоўка пасяджэнняў Савета;
абслугоўванне рабочых групп;
выкананне іншых функцый, узаемазвязаных з адміністраваннем і рэалізацыяй фінансавых задач Саюза.
7.6. Функцыю кіраўніка Сакратарыята Саюза выконвае кіраўнік нацыянальнага Сакратарыята таго Боку, член Прэзідыума якога з'яўляецца Старшынёй у Савеце.
7.7. Падрабязныя правiлы арганiзацыi i дзейнасцi Сакратарыята акрэслiвае яго рэгламент. Перейти на страницу: 1 2 3 4 5 6 7 8 9